Пра Асацыяцыю

УКРENGБЕЛРУС

Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) заснавана ў 2007 годзе пры садзеянні Карпарацыі Карнегі (Нью-Йорк) і Амерыканскага савету навуковых таварыстаў. Гэта грамадская і навуковая арганізацыя аб’ядноўвае даследчыкаў у галіне гуманітарных навук перш за ўсё з Беларусі, Расіі і Украіны.

СТАТУТ ГРАМАДСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ «МІЖНАРОДНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ГУМАНІТАРЫЯЎ»

Задачамі МАГу з'яўляюцца:

— адказ на сацыяльныя і інтэлектуальныя выклiкi, што абумоўлены калапсам камуністычнай сістэмы, працэсамі глабалізацыі і новага нацыябудаўніцтва ў рэгіёне;

— захаванне і развіццё сацыяльнай і навуковай супольнасці, што будзе спрыяць вытворчасці, свабоднаму выказванню і распаўсюджанню гуманітарных ведаў;

— спрыянне павялiчэнню сацыяльнага прэстыж і статусу гуманітарных ведаў, а таксама звязаных з імі прафесійных і этычных нормаў і каштоўнасцяў;

— развіццё ўзаемных сувязей паміж даследчыкамі-прадстаўнікамі розных галін гуманітарыстыкі і розных краін, перш за ўсё былых савецкіх рэспублік;

— заахвочванне інавацыённых даследванняў, накіраваных на рэвізію навуковых парадыгмаў, якія вызначаюць развіццё гуманітарных навук у рэгіёне;

— падтрымка незалежных індывідуальных даследчыцкіх праектаў наівышэйшай якасці, перш за ўсё сярод маладых вучоных.

Дзейнасць МАГу, якая ўключае ў сябе арганізацыю сумесных навуковых праектаў, абмен інфармацыяй пра магчымасці і цяжкасці развіцця гуманітарных даследванняў у рэгіёне, усталяванне непасрэдных кантактаў паміж рознымі навуковымі калектывамі, павінна садзейнічаць фармаванню новых уяўленняў пра пост-савецкую прастору ў міжнароднай навуковай супольнасці.

Працоўнымі мовамі МАГу з' яўляюцца: ангельская, беларуская, руская і ўкраінская.

Кіруючымі органамі Арганізацыі з'яўляюцца:

  • Агульны сход
  • Праўленне
  • Прэзідэнт
  • Віцэ-Прэзідэнт
  • Наглядальная рада

Вышэйшым калегіяльным органам кіравання з'яўляецца Агульны сход. Агульны сход складаецца з непасрэдных членаў, што забяспечваецца іх асабістым удзелам або упаўнаважаных прадстаўнікоў членов.

Выканаўчым органам Арганізацыі, які выконвае кіраванне бягучай дзейнасцю, з'яўляецца Праўленне Арганізацыі. Праўленне агульнай колькасцю не меньш за 3 чалавека фармуецца Агульным сходам і складаецца з Прэзідэнта (кіраўніка Праўлення), Віцэ-Прэзідэнта (намесніка кіраўніка Праўлення) і члена або членаў Праўлення з тэрмінам паўнамоцтваў 3 гады.

Арганізацыю ўзначальвае Прэзідэнт, які таксама ўзначальвае Праўленне і абіраецца Агульным сходам арганізацыі тэрмінам на 3 гады.

Віцэ-Прэзідэнт абіраецца Агульным сходам арганізацыі тэрмінам на 3 гады, уваходзіць у склад Праўлення па пасадзе.

Кантралюючыя і кансультацыйныя функцыі арганізацыі выконвае Наглядальная рада арганізацыі (далей - Рада), якая абіраецца Агульным сходам з членаў арганізацыі ў складзе не меньш за 9 членаў Рады з тэрмінам паўнамоцтваў 3 гады.

Праўленне:

Наглядальная рада:

  • Яраслаў Грыцак — доктар гістарычных навук, Украінскі каталіцкі універсітэт, Украіна
  • Гелінада Грынчанка — доктар гістарычных навук, Харкаўскі нацыянальны універсітэт імя В. Н. Каразіна, Украіна
  • Аляксандр Дзмітрыеў — кандыдат гістарычных навук, Вышэйшая школа эканомікі, Расія
  • Аляксандр Каменскі — доктар гістарычных навук, Вышэйшая школа эканомікі, Расія
  • Аляксей Ластоўскі — кандыдат сацыялагічных навук, Полацкі дзяржаўны універсітэт, Беларусь
  • Аксана Міхеева — доктар гістарычных навук, Украінскі каталіцкі універсітэт, Украіна
  • Ірына Раманава — кандыдат гістарычных навук, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Літва
  • Анджэй Тымовскі — доктар палітычных навук, Амерыканскі савет навуковых таварыстваў, ЗША
  • Алена Трубіна — доктар філасофскіх навук, Уральскі федэральны універсітэт, Расія
  • Наталля Шліхта — кандыдат гістарычных навук, Кіева-Магілянская акадэмія, Украіна
  • Анджела Брынтлінгер — доктар навук у галіне славянскіх моў і літаратуры, Універсітэт штата Агаё, ЗША