Гуманітарныя навукі і дэмакратызацыя на постсавецкай прасторы


Гуманітарныя навукі і дэмакратызацыя на постсавецкай прасторы: 

што зроблена, што не зроблена і што рабіць далей?

А таксама: грамадская супольнасць у гуманітарнай суполцы


Аб'ява пра міжнародны міждысцыплінарны семінар

Кіеў, Украіна, 4-6 красавіка 2014 г.

Пасля распаду Савецкага Саюза вышэйшая адукацыя і гуманітарныя даследваньні перажылі грандыёзныя змены, у тым ліку рост індывідуальных ініцыятыў. Новыя інстытуцыі і новыя медыi адчынiлi новыя магчымасьці да самарэалізацыі, асабліва для маладых навукоўцаў. Плыня iнавацыённых ідэй, аналітычных падыходаў і практык палілася з Захаду ў Беларусь, Расію і Ўкраіну.

Сёння мы можам падсумаваць кошт пераменаў, што пачаліся ў 1991 годзе. Якія новыя інстытуцыі, медыйныя і інтэлектуальныя тэндэнцыi найбольш паўплывалi на высшую асвету i гуманiтарныя даследваннi? Цi быў гэты ўплыў пазiтыўным альбо негатыўным? Якiя новыя часопiсы, асацыяцыi, iнфармацыйныя групоўкi i тэматычныя цэнтры зрабіліся уплывовымі?

Якi статус мiжнароднай камунiкацыі сярод навуковых супольнасцей у Беларусi, Расеi i Украiне? Якiм чынам стасуюцца грамадзянская супольнасць гуманiтарыяў i публiчная сфера, НДА i медыi? Якiм чынам гэтыя грамадзянскiя сферы павiнны ўплываць адна на адну? Як ставяцца маладыя навукоўцы да сённяшнiх магчымасцей стварэньня нефармальных асацыяцый? Цi робяцца яны сапраўды «новымi iнiцыятарамi»? 

Незалежныя iнiцыятывы ў сферы гуманiтарных даследванняў з’яўляюцца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці Мiжнароднай асацыяцыi гуманiтарыяў (www.mag-iah.com) i электроннага часопiса «The Bridge-МОСТ» (www.thebridge-moct.org). 

Мiжнародная асацыя гуманiтарыяў была створана экспертамi (peer reviewers) незалежнай праграмы даследчых грантаў (ACLS Humanities Program in Belarus, Russia, and Ukraine). Электронны часопiс «The Bridge-MOCT» з’яўляецца iнфармацыйным форумам, «пунктам сустрэчы» і мае намер  забяспечваць камунiкацыю навукоўцай праз геаграфічныя, дысцыплінарныя і пакаленчыцкія межы.

МАГ i часопiс «The Bridge-MOCT» абвяшчаюць новы адкрыты, семінар, які адбудзецца ў Кiеве 4-6 красавiка 2014 г. і будзе прысвечаны «грамадзянскай супольнасцi  ў супольнасцi гуманiтарыяў». Тэзiсы семiнару мусяць быць апублiкаваныя ў часопiсе «The Bridge-MOCT».

Удзел ў семінары

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца сябры МАГ, чытачы часопiса «The Bridge-MOCT» і ўсе тыя, каму цікавая яго тэматыка. Заяўка на ўдзел складаецца з эсэ (пяць старонак), прысвечанага адной з тэмаў семiнара, а таксама кароткой інфармацыі пра аўтара (імя, месца працы, навуковыя інтарэсы, асноўныя публікацыі) .

Заяўкi ў электронным фармаце трэба даслаць да 31 снежня 2013 г. на адрас: iahumanities@gmail.com, а таксама obukhina@acls.org 

Адабраныя аргкамiтэтам аўтары атрымаюць узнагароду $200, а таксама выплату транспартных коштаў у межах регiёна для ўдзелу ў семiнары. Аргкамітэт асабліва дбае пра падтрымку маладых навукоўцаў. 

Тэмы семінару

1.      Новыя iнiцыятывы i новыя медыi. Якую ролю граюць новыя iнiцыятывы, менавiта новыя iнстытуцыi, унiверсiтэцкiя праграмы, нефармальныя асацыяцыi, часопiсы, бюлетэнi i iнш. , у  постсавецкай навуковай супольнасцi? Якiм чынам яны былi сфармiраваныя? Якія іх мэты i якая iх аўдыторыя? Цi заставаўся iх уплыў лакальным альбо яны справакавалi змены па-за межамi той супольнасцi, дзе яны ўзнiклi? Як яны зьмяняюцца з цягам часу? Якiя ў iх перспектывы? Цi звязаныя новыя iнiцыятывы з рэформай Акадэмii Навук (у Расіі)? 

Iнiцыятыва можа быць лакальнай i нерэгулярнай, напрыклад, метадалагiчны семiнар, арганiзаваны аспiрантамi, альбо сталай, як, напрыклад, Асацыяцыя даследчыкаў вуснай гiсторыi. Адзiным патрабавальным крытэрыям з’яўляецца тое, каб iнiцыятыва была арганiзавана знiзу ў якасцi альтэрнатывы вертыкальна-гiерархiчнай iнстытуцыянальнай структуры. 

2.      Новыя метадалогii у гуманітастыцы i новыя выклiкi. Як уплываюць на якасць i характар даследванняў у гуманiтарных навуках новыя метадалогii i напрамкi, як, напрыклад, вусная гiсторыя, гендэрныя, жаноцкiя i рэлiгiйныя даследваннi, постмадэрнiзм, посткаланiяльныя даследваннi i iншыя альтэрнатыўныя напрамкi? Цi быў гэткi ўплыў прадуктыўным альбо не? Цi уплываюць яны на трансфармацыю акадэмiчных падыходаў альбо сталi iнтэлектуальнай модай? Цi падштурхнулi новыя напрамкi i метадалогii супрацоўнiцтва памiж навукоўцамi i публiчнай сферай – НДА, медыi i iнш.?


Конкурс эссе 


Другие новости