Дыскусія ў Мінску "Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў"
12 чэрвеня ў прасторы “Другі паверх” (пр. Машэрава, 9, 2 паверх) адбудзецца дыскусія вакол праблемы даверу ў беларускім грамадстве. Мерапрыемства пачнецца а 18.00. Для ўдзелу неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы.Дыскусія будзе накіравана на высвятленне сувязі паміж (не)даверам у беларускім грамадстве і (не)здольнасцю грамадзян і асобных сацыяльных груп да самаарганізацыі і дзейных ініцыятываў у інтарэсах развіцця як сваіх лакальных супольнасцяў, так і краіны цалкам.
Дыскутантамі выступяць метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч (Лятучы ўніверсітэт), філосаф Таццяна Шчытцова (ЕГУ, МАГ), камунікацыйны кансультант Раман Касціцын (ARS Communications), рэдактарка Яніна Каралевіч-Картэль (Citydog.by). Мадэратар – Таццяна Вадалажская (Лятучы ўніверсітэт).
Размова будзе будавацца вакол наступных пытанняў:
- У якіх сферах найбольш востра адчуваецца недавер у беларускім грамадстве? Што спараджае і ўзмацняе недавер?
- Ці мае (не)давер найперш эмацыйныя ці рацыянальныя карані? Якімі сродкамі магчыма працаваць з гэтай з’явай?
- Якія ёсць канструктыўныя практыкі пераадолення недаверу?
Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца даследчыкі, грамадскія дзеячы і шырокае кола зацікаўленых у абмеркаванні праблемы даверу ў беларускім грамадстве.
Другие новости
6 июня 2019 года
31 мая 2019 года
ГОЛОВНА | HOME PAGE | ГАЛОЎНАЯ | ГЛАВНАЯ
НОВИНИ Й АНОНСИ
29 апреля 2022 года
19 апреля 2022 года
10 апреля 2022 года